У чэрвені Беларусь наведаюць кіраўнікі парламентаў шэрагу дзяржаў,
паведаміла старшыня камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ніна Мазай 25 мая на сустрэчы са слухачамі факультэта Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Беларусі.

«Чакаем візіт старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенкі. Тут жа будзе старшыня Дзяржаўнай думы Расіі Сяргей Нарышкін», — сказала яна.

Мацвіенка будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 4–5 чэрвеня.

Паводле слоў Мазай, з афіцыйнымі візітамі ў чэрвені Беларусь наведаюць таксама кіраўнікі парламентаў Малдовы, Камбоджы, М’янмы і Марока.

У чэрвені беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са спікерам Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым адправіцца ў Казахстан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?