Да 17 чэрвеня гомельскі палац Румянцавых-Паскевічаў будзе цэнтрам сучаснага мастацтва Беларусі. Не таго, што цнатліва гадуецца ў Акадэміі і культывуецца афіцыйнымі ўстановамі, а сапраўднага, жывога. У Гомелі праходзіць выстава «Дворцовый КОМПЛЕКС» – іранічная і шчырая рэфлексія над паловай нацыянальных комплексаў.
Больш як 20 мастакоў ператварылі палац Румянцавых і яго ваколіцы ў арт-праект, гэткі музей у музеі. Іронія, роздум над айчыннай гістарычнай рэканструкцыяй, спроба разабрацца ў тым, чым ёсць сёння помнік архітэктуры і каму ён належыць. Пенапластавая рысь 3,5 метра вышынёй, гукавыя і візуальныя інсталяцыі, карціна з выявай галівудскага вырадка Чужога сярод класічных партрэтаў і карані дрэваў як арт-аб’ект.
Праект Аляксандра Некрашэвіча «Чужыя».
З астатнімі праектамі можна азнаёміцца ТУТ.
Групавы мастацкі праект «Дворцовый КОМПЛЕКС»
Дзейнічае да 17 чэрвеня
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, плошча Леніна, 4
Кошт квіткоў: 20 тыс.
Час працы: 11.00 – 19.00