У Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІІ Фэсту Моладзевай Журналістыкі, піша «Твой стыль».

— Я веру, што працяг Фестываля будзе, і мы ўжо падумываем пра чацьвёрты фэст, бо на яго ёсць запатрабаванне, — сказаў у прывітальным слове старшыня праўлення ГА «Трэці сектар» і арганізатар Фэсту Вітаўт Руднік.

Ён падзякаваў партнёрам, якія дапамаглі арганізаваць фестываль, асабліва падкрэсліваючы заангажаванне Беларускай Асацыяцыі Журналістаў (БАЖ). Вітаўт Руднік узгадаў таксама пра навінку фестываля — ФотаБатл.

— Вядучымі майстар-класаў на фэсце будуць не толькі беларускія журналісты, але таксама госці з Польшчы і Украіны, — паведаміў арганізатар.

Пра значэнне Фэсту выказаўся знакаміты беларускі журналіст і сябра Рады БАЖу Юрась Карманаў.

На яго думку ў Беларусі шмат журналістаў, але не ўсе аднолькава разумеюць функцыі і мэты журналістыкі. — БАЖ прытрымліваецца сусветнага разумення функцый і мэтаў журналістыкі. Гэта значыць: інфармаваць, дапамагаць людзям і кантраляваць уладу, — заявіў спадар Юрась.

Намаганнямі БАЖу Школы маладога журналіста зараз дзейнічаюць у пяці гарадах Беларусі.

— Менавіта для іх ладзяцца фэсты падобнага кшталту, — падкрэсліў Карманаў.

Госць Фэсту, які выкладае журналістыку ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце, падкрэсліў, што больш паспяхова засвойваюць праграму навучання менавіта выпускнікі «Школы Маладога Журналіста» (ШМЖ), якая дзейнічае ў Гродне як праект ГА «Цэнтр «Трэці сектар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?