Сяргей Лазьніца можа сьвяткаваць перамогу. Удзел у конкурсе нароўні з Дэвідам Крэнэнбэргам і Леа Караксам ужо ёсьць посьпех.

Сяргей Лазьніца можа сьвяткаваць перамогу. Удзел у конкурсе нароўні з Дэвідам Крэнэнбэргам і Леа Караксам ужо ёсьць посьпех.

Урачысты паліцэйскі картэж суправаджаў Сяргея Лазьніцу з камандай стваральнікаў фільму.

Урачысты паліцэйскі картэж суправаджаў Сяргея Лазьніцу з камандай стваральнікаў фільму.

Быкаўскія Сушчэня, Бураў і Войцік. А ў жыцьці - Уладзімір Сьвірскі, Улад Абашын і Сяргей Калясоў.

Быкаўскія Сушчэня, Бураў і Войцік. А ў жыцьці - Уладзімір Сьвірскі, Улад Абашын і Сяргей Калясоў.

Канская публіка ўважліва слухала Касю Камоцкую, пад якую выходзілі аўтары фільму.

Канская публіка ўважліва слухала Касю Камоцкую, пад якую выходзілі аўтары фільму.

Рэжысэр фільму "У тумане" Сяргея Лазьніца і акторы беларус Уладзімір Сьвірскі, расейцы Улад Абашын і Сяргея Калясоў на чырвоным дыване.

Рэжысэр фільму "У тумане" Сяргея Лазьніца і акторы беларус Уладзімір Сьвірскі, расейцы Улад Абашын і Сяргея Калясоў на чырвоным дыване.

25 траўня адбылася сусьветная кінапрэм’ера драмы «У тумане» паводле Васіля Быкава. Фільм прэтэндуе на галоўную ўзнагароду фестывалю ў Канах — «Залатую пальмавую галіну». Рэжысёр фільма — Сяргей Лазніца, які нарадзіўся ў Баранавічах. Карэспандэнт радыё "Свабода" вёў анлайн-рэпартаж з падрыхтоўкі да падзеі.

Каля тысячы чалавек, гасцей Канскага фестывалю прыйшлі павітаць Сяргея Лазніцу падчас яго ўрачыстага праходу па чырвонай дарожцы.
Сотні фота- і тэлекарэспандэнтаў за некалькі гадзінаў занялі зручныя месцы.

Урачысты картэж стваральнікаў фільма ў суправаджэнні канскай паліцыі праехаў сімвалічныя паўкіламетра ад гатэля Majestic да Палаца фестываляў. Паказ фільма пачаўся, а 16 гадзіне па французскім часе ў зале братоў Люм’ераў, разлічанай на 2200 чалавек.

З першага аўтамабіля выйшаў Сяргей Лазніца. З другога — акторы Уладзімір Свірскі, Улад Абашын і Сяргей Калясоў, якія сыгралі ў фільме Сушчэню, Бурава і Войціка.

З наступных аўтамабіляў выходзілі прад'юсары, удзельнікі здымачнай групы. Кожны мае магчымасць прайсці па знакамітым чырвоным дыване. Да іх далучылася расейская кіназорка Рэната Літвінава.

Сяргей Лазніца стрымаў абяцанне выйсьці пад песню Касі Камоцкай. Так і было. Спачатку прагучала «Паляўнічы ты мой паляўнічы», а потым двойчы «Божа, забяры маё жыцьцё». Ніколі раней Каны не чулі беларускіх песень,
і невядома калі пачуюць наступны раз. Вядома, гэта стварала кантраст з папярэднімі зоркамі, якія праходзілі пад песні Лэдзі Гагі, Кайлі Міноўг і гуртоў, кшталту «Блюр», «Ю2» і «Бэк стрыт бойз».

Сам Лазніца падчас ранішняй прэсавай канферэнцыі ў адказ на пытанне радыё "Свабода" адзначыў, што

фільм хутчэй нямецка-аўстрыйскі, але гэтаксама можна сказаць, што ён і беларускі, і ўкраінскі, і расейскі, і славянскі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?