Пры вяртанні з Вільні сёння ўвечары беларускія памежнікі затрымалі намесніцу галоўнага рэдактара «Народнай волі» Марыну Коктыш.
У цяперашні час тэлефоннай сувязі з Марынай няма.
Відавочцы здарэння распавялі толькі, што Марыну знялі з цягніка і павялі на асабісты надгляд.
Нагадаем, што ўчора аналагічны інцыдэнт здарыўся з лідэрам незалежнага прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам, журналісткай Наталляй Верашчагінай і прафсаюзным актывістам Ігарам Комлікам. Пасля асабістага дагляду ў іх канфіскавалі носьбіты інфармацыі і асабістыя грошы.
Марына Коктыш вярталася з канферэнцыі, прысвечанай 20-годдзю НІСЭПД.