Традыцыйныя забегі «паўзункоў» і «бегункоў» пройдуць у Мінску ў Міжнародны дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня.

Спаборніцтвы для самых маленькіх адбудуцца падчас штогадовай акцыі «Дзеці — гэта мы», арганізатарам якой з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Разуменне».

Разам з дзецьмі актыўны ўдзел у свяце змогуць узяць таксама іх бацькі,
без дапамогі якіх юным «чэмпіёнам» прыйдзецца нялёгка. У прыватнасці, пакуль малыя, якім споўнілася 9–11 месяцаў, будуць паўзці дыстанцыю ў «Забегу паўзункоў», татам і мамам прыйдзецца праявіць усе свае ўменні, каб дапамагчы дзіцяці не павярнуць, не страціць цікавасць і «дайсці» да запаветнай мэты.
Старэйшых удзельнікаў спаборніцтваў чакаюць яркія машынкі і самы сапраўдны заезд «аўтамабілістаў».

Акрамя спаборніцтваў дзятву ў гэты дзень чакае мноства забавак — яны змогуць маляваць на сценах гульнявых домікаў з кардона ад Містэра гусака, прайсці ўвесь лабірынт «Адкрыты космас».

Таксама ў Міжнародны дзень абароны дзяцей

арганізатары свята не забываюць пра тых, каму патрэбна дапамога. Яны прапануюць сабраць цацкі і гульні, кнігі, адзенне для дзяцей-выхаванцаўсацыяльна-педагагічных цэнтраў
Цэнтральнага, Маскоўскага, а таксама Фрунзенскага раёнаў.
«Забег паўзункоў» і «Забег бегункоў» пройдуць ад 11.00 да 15.00 у дзіцячым забаўляльным цэнтры «Косма» гандлёвага цэнтра «Град» (Ціміразева, 123/2).
Аб сваім жаданні ўзяць удзел у забегу варта паведаміць загадзя. Апошні дзень рэгістрацыі — 28 мая.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?