Нагадаем, намесніца галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Народная воля» Марына Коктыш была знятая з цягніка ў беларускім пункце пропуску «Гудагай» вечарам 26 мая.
Гэта адбылося паміж 20.00 і 20.30. Нічога не тлумачачы, яе папрасілі прайсці для асабістага дагляду.
«Мяне падверглі „выключнаму мытнаму кантролю“ — так называецца гэтая працэдура ў Мытным кодэксе, які мне далі пачытаць.Праверылі ўсе рэчы, потым павялі ў іншы пакой, дзе правялі асабісты вобшук», — распавяла Коктыш.
Нягледзячы на тое што ў яе з сабой не было ні ноўтбука, ні іншых электронных носьбітаў, ні грошай, журналістку пратрымалі каля чатырох гадзін і адпусцілі ўжо пасля паўночы.У Мінск яна дабіралася цягніком Калінінград — Масква, квіток на які прыйшлося купляць самой.
Па словах журналісткі,
мытнікі, якія з ёй разбіраліся, пастаянна размаўлялі з кімсьці па тэлефоне, і складалася ўражанне, што іх дзеяннямі хтосьці дыстанцыйна кіраваў.
Марына Коктыш не змагла назваць прычыну таго, што адбылося. Паводле яе слоў,
паўтара тыдні таму яна таксама ездзіла ў Вільню, але ніякіх інцыдэнтаў не было.На гэты раз Коктыш асвятляла ў сталіцы Літвы працу канферэнцыі, прысвечанай
«Мне прыйшлося перажыць невялікі стрэс, прыйшлося выдаткаваць грошы на квіток да Мінска, парушаныя мае асабістыя планы, у мяне нічога не знайшлі — і ніхто нават не папрасіў прабачэння», — заўважыла журналістка.
Аднак
абскарджваць дзеянні мытнікаў яна не збіраецца, бо лічыць гэта марнаваннем часу.
Варта адзначыць, што суткамі раней у Гудагаі былі затрыманыя лідэр незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч, старшыня мінскай гарадской арганізацыі гэтага прафсаюза Ігар Комлік і рэдактар прафсаюзнага сайта