У галерэі імя М.Савіцкага, што месціцца ў Музеі гісторыі горада Мінска, прайшлі дабрачынныя дзіцячыя чытанні «МЫ чытаем!».

На невялічкі час галерэя ператварылася ва ўтульную ферму, дзе жыве кароўка Мама МУ і яе сябра Крумкач, – падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя кнігі шведзкай пісьменніцы Юі Вісландэр «Мама Му чытае!».

Чытанні ладзіліся для дзетак, якіх апекуе міжнародны дабрачынны фонд “Шанец”. Яны не толькі ўважліва слухалі казку, але і самі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў неверагодных прыгодах Кароўкі і Крумкача, жвава абмяркоўвалі разам з дарослымі паводзіны і ўчынкі галоўных герояў кнігі. Дзякуючы вядоўцам мерапрыемства, Ірыне Ханунік-Рамбальскай і Андрусю Такіндангу, чытанне ператварылася ў цікавы і захапляльны спектакль.

Казку вядоўцы чыталі па-беларуску – якасны пераклад кнігі Юі Вісландэр адбыўся дзякуючы выдавецтву «Мастацкая лiтаратура».

Асноўная задача доўгатэрміновага дабрачыннага праекту «МЫ чытаем!» – ня толькі выпраўляць дзяцей у захапляльнае падарожжа разам з кніжнымі героямі, але і знаёміць іх з вядомымі людзьмі Беларусі, якія і будуць чытаць маленькім слухачам кніжкі ўголас. Арганізатар мерапрыемства – камунікацыйнае агенцтва АГТ-БЕЛ і заснавальнік праекту Сяргей Ткачоў разлічваюць праводзіць чытанні штомесяц, запрашаючы на іх у тым ліку выхаванцаў дзіцячых дамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?