Сёння ў Расіі маюць прайсці традыцыйныя нядзельныя акцыі апазіцыі, якія пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Гэтым разам сілавыя структуры рэагуюць на іх больш жорстка.

Адна з лідараў пецярбургскай апазіцыі Вольга Курносава была арыштаваная за некалькі хвілін да пачатку акцыі «Кантрольны шпацыр».

«Супрацоўнікі паліцыі не патлумачылі, па якой менавіта прычыне зробленае затрыманне. Яны толькі пацікавіліся тым, як мяне завуць, і адразу ж затрымалі», — распавяла Курносава журналістам.

Актывістка трымала ў руках некалькі дзесяткаў белых шароў, да яе падышлі супрацоўнікі паліцыі і прапанавалі дзяўчыне прайсці ў паліцэйскі аўтамабіль, піша Газета.ru.

На Ісакіеўскага плошчы пачынаюць збірацца апазіцыянеры, якія плануюць правесці ў цэнтры Пецярбурга чарговы «Кантрольны шпацыр». У часе акцыі актывісты плануюць мірным шэсцем прайсці да плошчы Мастацтваў.

Раней стала вядома аб затрыманні сёння пецярбургскіх апазіцыянераў на плошчы Мастацтваў, дзе размясціўся лагер апазіцыі пасля таго, як на Ісакіеўскага плошчы пачаліся рамонтныя работы і актывістам прыйшлося яе пакінуць. Апазіцыянераў звінавацілі ў тым, што яны смецілі.

У Маскве сёння таксама былі затрыманні. Паліцыя ўзяла Пятра Іванчыкава, арганізатара дазволенага мітынга партыі «Яблоко» на Пушкінскай плошчы. Удзельнікі ітынга пратэстуюць супраць законапраекта, які ўзмацняе адказнасць за парушэнне правілаў правядзення мітынгаў. Падставай для затрымання стала тое, што людзі «размаўлялі не па заяўленай тэме», паведамляе Newsru.com. У сталіцы Расіі сёння плануецца яшчэ адна пратэстная акцыя — «Белае дэфіле» па Краснай плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?