Праваахоўныя органы затрымалі дырэктара будаўнічага прадпрыемства «Облік» Мікалая Клімука. Падставай для гэтага паслужылі выяўленыя факты парушэнняў у сферы долевага будаўніцтва.

«Па выніках праведзеных следчых дзеянняў і аператыўных мерапрыемстваў былі выяўленыя факты парушэння заканадаўства ў сферы долевага будаўніцтва.

Грашовыя сродкі ад грамадзян для аплаты будаўніцтва кватэр прымаліся Мікалаем Клімуком неабгрунтавана. Акрамя таго, былі выяўленыя факты нямэтавага выкарыстання грашовых сродкаў грамадзян.
Падобныя дзеянні Клімука пацягнулі прычыненне шкоды грамадзянам у асабліва буйным памеры, а таксама сур'ёзна закранулі правы і законныя інтарэсы дольшчыкаў», -- распавяла" Брэсцкай газеце" афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

У дачыненні да Мікалая Клімука Следчым камітэтам РБ была ўзбуджаная крымінальная справа. У самы бліжэйшы час яму будзе прад'яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 424 КК РБ (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

У сувязі з дапушчанымі ТАА «Облік» парушэннямі заканадаўства пры ажыццяўленні долевага будаўніцтва жылля таксама ў ходзе расследавання будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням асобных службовых асоб органаў мясцовай улады Брэста і Брэсцкай вобласці.

PS Чуткі пра тое, што Мікалая Клімука адпусцілі, у Следчым камітэце РБ абверглі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?