Як паведамілі ў Польскай дзяржаўнай кінастудыі (WFDIF), ужо ёсць першыя вынікі паказаў на Канскім кінафэстывалі. Фільмам зацікавіліся дыстрыбутары ў Чэхіі.
Фільм апавядае пра сучасную Беларусь.
Маладогарок-музыку Мірона Захарку забіраюць у войска, а гурт трапляе ў чорныя спісы. У войску ён пачынае весці дзённік у інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзённік перарастае ў адкрытае супрацьстаянне з рэжымам.
Фільм «Жыве Беларусь» здымаўся ў
Прадукцыя: Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal +.
Рэжысёр — Кшыштаф Лукашэвіч. Мастацкі кіраўнік, сцэнаграфія — Анджэй Галіньскі (жыве ў Канадзе). Аператар — Вітальд Сток (Вялікабрытанія) (серыял «Закон Мэрфі», «As if», «The Match»). Сцэнар — беларускі журналіст і актывіст Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.
У ролях: Зміцер «Vinsent» Папко («Вышэй за неба»), Аляксандр Малчанаў (Купалаўскі тэатар, а таксама «Каменская», «Акупацыя. Містэрыі», «Цёмная ноч» і інш.), Раман Падаляка (Купалаўскі тэатар, а таксама «Сляпое шчасце», «На безыменнай вышыні», «Эрык 14»), Анатоль Кот («Акупацыя. Містэрыі», «Настасся Слуцкая», «Маргоша», серыял «Салдаты» і г.д.), Дзяніс Тарасенка (Свабодны тэатр, а таксама «Франц і Паліна», «Марго. Агнявы крыж», «Капітан Гардзееў» і інш.), Аляксандр Памідораў (шоумэн), Караліна Грушка («Кісларод», «Капітанская дачка», «У жніўні
Прэм’ерны паказ фільма адбыўся на Канскім кінафэстывалі ў межах кінакірмаша 22 мая. Фестывальная і сусветная прэм’ера запланаваныя на верасень.