Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у ноч на 29 мая будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Днём павелічэнне воблачнасці, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу +7—13°С, днём +20—26°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, ноччу без істотных ападкаў, у другой палове дня кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва-заходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9—11°С, днём +22—24°С.

30 мая ў краіне пахмурна з праясненнямі.
На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі моцныя, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5—12°С, па паўднёвым усходзе да +15°С,
днём +13—20°С.

31 мая пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +2—9°С, па паўночным захадзе месцамі на глебе магчымыя замаразкі да 0, -1°С,

днём +14—20°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?