У Магілёве 26 мая супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх мясцовага аддзела ўнутраных спраў на транспарце былі затрыманыя выхаванкі аднаго з дзіцячых садоў.

Дзяўчынкі 5 і 6 гадоў накладвалі на рэйкі друз на 135-м кіламетры перагона Магілёў-1Магілёў-3.

Спецыялісты сцвярджаюць, што наезд цягніка на такую перашкоду можа пусціць яго пад адхон.

У дачыненні да бацькоў дзетсадавак складзеныя адміністрацыйныя пратаколы на падставе ч. 1 арт. 9/4 КаАП (невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей). Санкцыі — папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь (1 млн рублёў).

Варта адзначыць, што правапарушальнікі такога ўзросту за накладанне друзу на рэйкі затрымліваюцца ўпершыню. У асноўным гэтым займаюцца школьнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?