Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9–15°С, максімальная днём +12–18°С, на паўднёвым усходзе да плюс 23°С.

У Мінску заўтра, 30 мая, кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11–13°С,

максімальная днём +14–16°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. 31 мая ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3–10°С,

максімальная днём +13–20°С.

1 чэрвеня ноччу па паўночным захадзе, днём у заходніх і цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4–11°С,

максімальная днём +14–21°С, па поўдні да +24°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?