Беларуская інтэрнэт-аўдыторыя за год вырасла на 17% — з 3,67 млн. да 4,29 млн. карыстальнікаў, паведамілі прадстаўнікі даследчай кампаніі Gemius са спасылкай на даныя fusion-панэлі за сакавік 2012 года.

Паводле даных Gemius, 79,66% беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту выходзяць у сетку штодня.

Паводле даных сакавіцкага даследавання, па гендарным крытэрыі аўдыторыя беларускага інтэрнэту выглядае наступным чынам: 49,65% карыстальнікаў — мужчыны, 50,35% — жанчыны.

Асноўная маса беларускіх карыстальнікаў — людзі ва ўзросце 25–34 гадоў (30,27%) і моладзь 19–24 гадоў (20,67%).
Колькасць карыстальнікаў ва ўзросце 15–18 гадоў складае 9,93%, 35–44 гадоў — 19,01%, 45–54 гадоў — 12,95%, ад 55 гадоў і больш — 7,17%.

Паводле даных сакавіцкага даследавання, пераважная большасць беларускай інтэрнэт-аўдыторыі (77,32%) жыве ў Мінску або буйных гарадах.

Па родзе дзейнасці лідзіруюць спецыялісты (25%), на другім месцы — студэнты і навучэнцы (прыкладна 16%).

Ахоп даследавання gemiusAudience — 99,91%. У справаздачы прадстаўлена 199 сайтаў.

Gemius — міжнароднае даследчае агенцтва, еўрапейскі лідар і піянер у сферы вымярэння інтэрнэту і даследаванняў у інтэрнэце. Вымярэнне анлайн-аўдыторыі gemiusAudience з’яўляецца стандартам амаль у палове краін Еўропы.

Агенцтва Gemius было заснавана ў Польшчы ў 1999 годзе і актыўна дзейнічае больш чым у 30 краінах Еўропы і Блізкага Усходу. У Беларусі прадстаўлена з 2008 года, праводзіць статыстычныя і маркетынгавыя даследаванні на замову і ажыццяўляе ініцыятыўныя праекты, такія як вывучэнне рынку электроннай камерцыі, адносіны карыстальнікаў да розных фарматаў анлайн-рэкламы, вымярэнне аўдыторыі беларускага інтэрнэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?