Помнік Уладзіміру Леніну, які стаяў у цэнтры Глыбокага, зняты з пастамента.
Помнік стаяў на плошчы 17 Верасня, якая з’яўляецца адным з гістарычных цэнтраў Глыбокага, недалёка ад касцёла і царквы.
У аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Глыбоцкага райвыканкама паведамілі, што помнік будзе адпраўлены на рэстаўрацыю. Месца, куды яго паставяць, пакуль «не вызначанае». Па неафіцыйнай інфармацыі, Ленін ужо не вернецца ў цэнтр Глыбокага — яго паставяць на вуліцы Леніна каля крамаў «Бегемот» і «Арбузік».
У пачатку красавіка помнік Леніну прыбралі ў Лынтупах.
0
0
0
0
0
0