Пачалося ўсё са з’яўлення ў газеце «Во славу Родіны» артыкула начальніка ўпраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзіміра Макарава «Ліпковіч: клінічны выпадак піраманіі — ці? .». Напэўна, філолагі судзіліся б з Макаравым за адну толькі назву артыкула, але блогер Яўген Ліпковіч рыхтуе зброю да бою па іншай прычыне.

У артыкуле аўтар разважае на парадаксальную тэму — чаму трэба лічыць Яўгена Ліпковіча хворым… У прыватнасці аўтар тэксту спасылаўся на публікацыю аднаго з паклёпніцкіх сайтаў. Уладзімір Макараў працытаваў інфармацыю адтуль, чаму Яўгена Ліпковіча не ўзялі ў войска.

З газетай «Во славу Родіны» Ліпковіч судзіцца не збіраецца. Ацэнку яе дзеянням будзе даваць пракуратура. А вось Макараву за свае словы адказваць давядзецца. Ліпковіч падаў на яго ў суд пазоў аб абароне гонару і годнасці.

«Я вас не падвяду», — абяцае Яўген Ліпковіч і ў нас няма падстаў яму не верыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?