Афіцыйны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння павіншаваў трох расійскіх губернатараў з уступленнем на пасаду.
У прыватнасці, ён павіншаваў Аляксандра Драздзенку з уступленнем на пасаду губернатара Ленінградскай вобласці, Сяргея Ярошчанку -- на пасаду кіраўніка Іркуцкай вобласці, Яўгена Куйвашава з уступленнем на пасаду губернатара Свярдлоўскай вобласці.