Бірманскі апазіцыйны лідар Аун Сан Су Чжы прыбыла ў суседні Тайланд на Сусветны эканамічны форум, упершыню за 24 гады выехаўшы за мяжу.

Раней Су Чжы не здзяйсняла замежныя паездкі баючыся, што яе не пусцяць назад. Назіральнікі расцэньваюць выезд апазіцыйнага лідара як знак яе даверу да рэформаў, што праводзяцца ў краіне.

Яшчэ да паездкі ў Тайланд лідар «Нацыянальнай лігі за дэмакратыю» сустрэлася з кіраўніком індыйскага ўрада Манмаханам Сінгхам. Індыйскі прэм’ер выказаў надзею, што Аун Сан Су Чжы згуляе ключавую ролю ў нацыянальным адраджэнні Бірмы. Яе прыхільнікі выказалі шкадаванне, што Індыя аказвала падтрымку ваеннаму ўраду Бірмы ў 1990-я гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?