У сувязі з правядзеннем 30 мая ўрачыстых мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі горада, прысвечаных заканчэнню 2011/2012 навучальнага года, Мінгарвыканкам прыняў рашэнне абмежаваць рэалізацыю піва і слабаалкагольных напояў з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7% у рознічнай гандлёвай сетцы (за выняткам аб’ектаў грамадскага харчавання) з 12:00 да 23:00.
У дзень выпускных вечароў падобныя абмежаванні будуць дзейнічаць з 15:00 9 чэрвеня да 8:00 10 чэрвеня.

Што тычыцца продажу алкаголю мацункам звыш 7%,

то ў сталічных уладаў няма паўнамоцтваў абмяжоўваць яго рэалізацыю.
Аднак у адрас арганізацый гандлю накіраваныя просьбы, каб таксама ўвесці часовую забарону на продаж такіх напояў з 12:00 30 мая. Досвед мінулых гадоў паказвае, што абсалютная большасць крам прыслухоўваецца да гэтых лістоў.

Нагадаем, апошні званок прагучыць 30 мая для 20,3 тыс. мінскіх выпускнікоў 9-х і 11-х класаў.

У камітэце па адукацыі адносна фармату абавязковай часткі выпускных — сустрэчы світання, зазначаюць: «Світанак неабходна сустракаць цэнтралізавана, сумесна з бацькамі. Бо гаворка ідзе пра бяспеку дзяцей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?