Зусім нядаўна на Савецкай раслі каштаны.

Зусім нядаўна на Савецкай раслі каштаны.

Цяпер дрэваў няма.

Цяпер дрэваў няма.

Перашкаджалі фестывалю?

Перашкаджалі фестывалю?

Новая хваля вайны з дрэвамі пракацілася па Гродна, піша «Твой стыль». Бязлітасная сякера дрывасека прайшлася па самым цэнтры горада. Неяк незаўважна былі выпілаваныя каштаны на рагу вуліцы Савецкай і Кастрычніцкай. Напэўна, мазоліў вока «зялены сябар» чыноўнікам з будынку прафсаюзаў.

А ў панядзелак, 28 траўня, рабочыя замітусіліся на Савецкай плошчы каля Палаца тэкстыльшчыкаў. Спачатку спілавалі адзін каштан, затым — другі. На маё пытанне — «Навошта?» — адзін рабочы адказаў: «Ну, дык… гэта… фестываль, перашкаджаюць».

Маецца на ўвазе чарговы Фестываль нацыянальных культур, які будзе праходзіць у нашым горадзе 1–3 чэрвеня. Міжволі задумаешся: навошта такое мерапрыемства, што нішчыць прыроду?

Праўда, камітэт прыродааховы прытрымліваецца іншай версіі, якую яны і агучылі эколагам — вынішчаюцца толькі старыя і сухія дрэвы, і фестываль тут ні пры чым. Супадзенне.

У гараджан, што праходзілі міма, адразу ўзнікалі пытанні, чаму пра вырубку дрэваў загадзя не паведамілі гарадзенцам, не растлумачылі, напрыклад, у тэлеэфіры? Ці пасадзяць новыя дрэвы на месцы старых? Як паказвае практыка — не. Хутчэй за ўсе, так і застанецца. А наконт дрэваў на вуліцы Савецкай сярод гараджан ходзяць чуткі, што проста расчысцілі месца для аднаго з нацыянальных падворкаў. Але ён праіснуе толькі 3 дні, а дрэвы раслі некалькі дзесяцігоддзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?