Ад 31 мая ў кінатэатрах Мінска можна ўбачыць анімацыйны фільм па матывах твораў Жуля Верна "Рухай час!".

Французскі мультфільм не можа пахваліцца вялізным бюджэтам або тытулаванымі імёнамі стваральнікаў. Аднак такія "цёмныя конікі" часта і становяцца адкрыццямі.

Перадумовы да гэтага ёсць, прычым вельмі грунтоўныя. А менавіта - творы пісьменніка Жуля Верна, якія леглі ў аснову мультфільма. Дзесяткі кінатвораў знятыя па матывах французскага класіка прыгодніцкай літаратуры, цяпер чарга дайшла да мультфільмаў. Сумнявацца ў захапляльнасці раманаў і апавяданняў Жуля Верна не даводзіцца, застаецца спадзявацца, што яны талкова перанесеныя на экран.

Сюжэт мультфільма -- у прыгодніцкім духу.

Пасля таго як у творы Верна былі ўнесеныя змены, жудасныя істоты з фантастычнага свету пісьменніка ажылі і прынеслі разнастайныя беды Францыі. Супрацьстаяць пошасці чацвёра дзяцей.
Яны адпраўляюцца ў мінулае, каб надаць літаратурным творам першапачатковы выгляд і такім чынам пазбавіць краіну ад монстраў.

"Рухай час!" зроблены ў папулярным стылі мультыплікацыйнага блакбастара. Лепей нічога і быць не можа, бо ў аснове -- класіка фантастыкі. Анімацыйную працу можна ўбачыць у кінатэатрах "Кіеў 3D", "Салют 3D" і "Цэнтральны 3D".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?