Квіткі на таварыскі матч нацыянальных футбольных зборных каманд Беларусі і Літвы, які пройдзе 7 чэрвеня ў Мінску на стадыёне «Дынама» ужо паступілі ў продаж.
Набыць іх можна на сайце білетнага аператара ticketpro.by.

Кошт квіткоў на 1, 3, 13, 14, 27, 28 і 29 сектары складае 20 000 рублёў, 21 і 22 сектары па 10 000 рублёў.

Упершыню Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» будзе прадаваць квіткі на сямейны сектар (№2), куды будуць пускаць сем'і з дзецьмі да 14 гадоў уключна, кошт такога квітка будзе роўны 10.000 рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?