Вітаўту Кіпелю — Дырэктару БІНіМа на 85-я ўгодкі плённага жыцця сяброўская эпіграма.

Напоўнены дынамічнай энэргіяй,
пераможны над веснавой алергіяй,
каб факты мінулага не праходзілі міма,
Ты ставіш на іх пячатку БІНіМа,
бо прыйшоў на гэты свет,
каб пакінуць кніжны след.

Янка Запруднік
30 траўня 2012.

* * *

Вітаўт Кіпель нарадзіўся 30 мая 1927 г. у Мінску.

Ён толькі восем год жыў у Беларусі.
У 1933 г. Марыя Кіпель з шасцігадовым сынам выехалі ў Расію, дзе адбываў пакаранне бацька Яўхім. Вярнуліся толькі ў вайну. У 1944 г. сям’я Кіпеляў выехала на Захад.
Ужо 30 гадоў, ад 1982, ён узначальвае Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ) у Нью-Ёрку.
Дзякуючы яго менеджарскім здольнасцям, выдадзеныя гэтай ініцыятывай некалькі дзясяткаў кніг удавалася не толькі друкаваць, але і распаўсюджваць.
Разам з жонкай Зорай Вітаўт Кіпель сабраў і сістэматызаваў найбагацейшую калекцыю эміграцыйных беларускіх пэрыёдыкаў і друкаў.
171 скрыня матэрыялаў была аддадзеная на захаваньне ў Нью-Ёрскую публічную бібліятэку. Гэты збор стаў асновай унікальнай і фундамэнтальнай працы «Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе» — настольнай кнігі гісторыкаў эміграцыі і ўсіх зацікаўленых беларусістыкай.

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў і зычыць спадару Кіпелю моцнага здароўя, энергіі і аптымізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0