Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Пётр Грушнік, які ўдзельнічае ў рэспубліканскім семінары ў Гомелі.

«Урад прымае рашэнне аб павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду зыходзячы з існуючай эканамічнай сітуацыі і магчымасцей. У цэлым усё залежыць ад таго, як мы з вамі будзем працаваць. ВУП Беларусі ў студзені-красавіку бягучага года павялічыўся на 2,9%. Паглядзім, што будзе за пяць месяцаў, паўгода. Калі эканоміка будзе працаваць нармальна, тарыфная стаўка будзе павышацца і бюджэтнікі без увагі не застануцца», — сказаў Пётр Грушнік.

Апошняе павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду было праведзена ў маі. Цяпер яна складае 210 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?