Сірыйскія паўстанцы з Свабоднай сірыйскай арміі (FSA) далі 48 гадзін ураду Башара Асада на выкананне мірнага плана Кофі Анана.

Ультыматум Дамаску прад’яўлены з дапамогай відэазапісу ў інтэрнэце. На ім чалавек, які назваўся афіцэрам Свабоднай сірыйскай арміі, кажа, што ўрад павінен да пятніцы адвесці ўсе ваенныя сілы, танкі і артылерыю ад сірыйскіх гарадоў і вёсак.

У адваротным выпадку, заявіў паўстанец, яго войска не будзе лічыць сябе звязаным планам Анана і пачне бараніць мірных жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?