Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 1 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу пераважна без ападкаў. Раніцай па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы, у асобных раёнах па паўночным захадзе краіны моцныя дажджы. Вецер паўднёвы 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–9°С,

максімальная днём плюс 13–20°С, па паўднёвым усходзе да плюс 23°С.

У Мінску 1 чэрвеня пахмурна з праясненнямі. У другой палове дня часам дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы 4–9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–8°С,

максімальная днём плюс 16–18°С.

2 чэрвеня па краіне прагназуецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Часам дажджы, ноччу месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 7–12 м/с, днём месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–10°С, па паўднёвым усходзе да плюс 12°С,

максімальная днём плюс 10–17°С.

3 чэрвеня ў Беларусі таксама будзе пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–8°С,

максімальная днём плюс 11–18°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?