Украінская Партыя рэгіёнаў хоча да парламенцкіх выбараў ухваліць закон «Пра прынцыпы дзяржаўнай моўнай палітыкі», які прадугледжвае падвышэнне статусу расейскай мовы, а таксама іншых моваў, на якіх гавораць ва Украіне.

Законапраект прадугледжвае, што ў выпадку, калі на пэўнай тэрыторыі кампактна пражывае не менш за 10% носьбітаў пэўнай мовы, органы дзяржаўнай улады і іншыя ўстановы могуць выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці гэтую мову.

Апаненты законапраекту перакананыя, што ў выпадку яго прыняцця ва Украіне, фактычна, афіцыйна ўсталюецца дзвюхмоўе, паколькі ўсе перавагі атрымае найперш расейская мова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?