Беспрацоўны са Столінскага раёна за некалькі месяцаў на перапродажы цыгарэт выручыў 656 мільёнаў рублёў. Пры гэтым з аднаго кораба (50 блокаў) ён атрымліваў усяго ад 2 да 15 долараў звыш затрат.

Як паведамілі ў галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі, на амаль прамысловы аб'ём рэалізацыі мужчына выйшаў за кошт куплі цыгарэт па аптовых цэнах у юрыдычных асоб, якія супрацоўнічаюць з тытунёвымі фабрыкамі, і продажу тавару тым, хто займаецца кантрабандай айчынных цыгарэт ва Украіну і Польшчу. Супрацоўнікі УБЭЗ УУС Брэсцкага аблвыканкама і ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці ўстанавілі, што такой супрацьпраўнай дзейнасцю мужчына займаўся са студзеня па красавік 2012 года і атрымаў даход у асабліва буйным памеры.

Раней жыхар Столінскага раёна ўжо адбываў пакаранні за крадзяжы, рабаванне, збыт наркотыкаў, вымагальніцтва і махлярства.

Цяпер у дачыненні да яго расследуецца справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, спалучаную з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры па ч. 2 арт. 233 КК. Максімальная санкцыя за гэтае злачынства — пяць гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?