Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі, Дзяніса Сахара затрымалі ў Цэнтры часовай ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, куды ён прыйшоў, каб перадаць перадачу сваім арыштаваным таварышам — Яўгену Контушу, Дзмітрыю Сіняку і Дзмітрыю Паліенку.

Трое нацыянал-бальшавікоў былі затрыманыя 30 мая ў сваіх пад’ездах, па шляху на працу і вучобу. Суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў іх вінаватымі ў дробным хуліганстве — усе трое нібыта лаяліся ў грамадскіх месцах. Контуш і Сіняк асуджаныя на пяць сутак адміністрацыйнага арышту, Паліенка — на 10 сутак.

Прадстаўнікі нацыянал-бальшавіцкага руху лічаць гэтыя затрыманні прэвентыўнымі, звязанымі з сённяшнім візітам у Мінск прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?