Грамадства33

Журналістаў і актывістаў «Гавары праўду» затрымалі пад Светлагорскам. Пашкевіча будуць судзіць

Затрыманыя Міхась Пашкевіч, Сяргей Вазняк, Аляксандар Баразенка, Сяргей Балай, Аліна Радачынская, Аляксандр Уліцёнак, Іна Студзінская і Ганна Курловіч.

Відэа «Салідарнасць».

21:15 Міхася Пашкевіча затрымалі па артыкуле 23-3 «умяшальніцтва ў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі». 1 чэрвеня адбудзецца суд. Пашкевіч знаходзіцца ў РУУС Светлагорску.

19:15 Актывістка ініцыятыўнай групы Тацяна Куган і яшчэ трое сябраў групы знаходзяцца каля РУУС. Падчас затрыманьня ў РУУС трапілі толькі актывісты ГП і журналісты. А ўласна сяброў ініцыятыўнай групы, якія кіраваліся ў Баравікоўскі сельсавет, каб перадаць свае дакумэнты, не зачапілі. Цяпер, па словах Тацяны Куган, міліцыянты таксама не зьвяртаюць на іх увагу.

Журналістку Іну Студзінскую дапыталі і адпусьцілі. Яна пакінула ў міліцыі скаргу на грубыя паводзіны маёра Клепіка, які падчас выкананьня ёю журналісцкіх абавязкаў — выхаду ў просты эфір «Радыё Свабода» — заламіў ёй руку з тэлефонам і не давзоліў перадаваць інфармацыю. Той жа маёр Клепік пры затрыманьні пашкодзіў руку актывісту «Гавары праўду» Міхасю Пашкевічу.

У РУУС знаходзіцца таксама берасьцейская актывістка «Гавары праўду» Ганна Курловіч. Па словах Іны Студзінскай, журналісту Аляксандру Баразенку могуць пагражаць «суткі», але абвінавачаньне невядомае.

19:06

Журналіста Сяргея Балая (інтэрнэт-газета Салідарнасць) адпусцілі у яго канфіскавалі флэшку з адзнятым падчас сустрэчы матэрыялам. Канфіскацыя адбылася на падставе парушэння артыкулу пра правядзенне несанкцыяваных масавых мерапрыемстваў.

Адпусцілі журналістку Радыё Свабода Іну Студзінскую.

Па словах Балая, цяпер міліцыянты высвятляюць, хто з затрыманых з'яўляецца журналістам тэлеканала «Белсат».

Па словах Іны Студзінскай, журналісту Аляксандру Баразенку могуць пагражаць «суткі», але абвінавачанне невядомае.

Актывісту "Гавары праўду!" Міхаілу Пашкевічу пры затрыманні пашкодзілі руку.

***

Міліцыя Сьветлагорскага раёну (Гомельская вобласьць) затрымала актывістаў кампанііі «Гавары праўду» і журналістаў, якія прыехалі ў вёску Якімава Слабада, каб назіраць за сходам жыхароў.

31 траўня ў Якімавай Слабадзе ініцыятыўная група сустракаецца зь мясцовымі жыхарамі. Чальцы групы хочуць арганізаваць мясцовы рэфэрэндум, каб даведацца стаўленьне жыхароў да верагоднага будаўніцтва ў інхай мясцовасьці заводу беленай цэлюлозы.

Сябра ініцыятыўнай групы Тацяна Куган: «Калі яшчэ не было журналістаў, прыехала міліцыя. Мяне хацелі затрымаць. Але зьявіліся рабяты. І міліцыя напала на іх. Пазьней іх зьвезьлі».

Міхась Пашкевіч: «Зараз знаходзімся ў сьветлагорскім РУУС. Нас затрымалі, калі выяжджалі зь вёскі Якімава Слабада. Правакацыя — адмыслова інсцыянавалі парушэньне правілаў. Рэгуляванае перакрыжаваньне, не было ніякіх знакаў. Затрымлівалі і даішнікі, і міліцыя, і людзі ў цывільным. Забралі дакумэнты ў нашага кіроўцы, правы. Кіраваў затрыманьнямі маёр Клепік».

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць