Фестываль нацыянальных культур у Гродне пачаўся з «хапуна»
Людзі пратэставалі супраць русіфікацыі адзінай польскай школы.
Каля аблвыканкама а
Кагосьці затрымлівалі прэвентыўна, кагосьці — непасрэдна перад будынкам аблвыканкама, дзе і меўся адбыцца мітынг. У Ленінскім РАУСе па вул. Гараднічанскай цяпер знаходзяцца Анджэй Пачобут, Эдвард Дмухоўскі, Ігар Банцар. У пастарунку на Дзевятоўцы трымаюць затрыманых падчас пікетавання, у тым ліку
Вядома, што 8 чалавек будуць судзіць па абедзе ў судзе Ленінскага раёна за «несанкцыянаванае пікетаванне».
Адзіны, хто на дадзены момант ужо выйшаў на волю, журналіст Ян Роман, які быў прэвентыўна затрыманы на выхадзе з дому. Яго ўзялі супрацоўнікі міліцыі, завезлі ў аддзяленне па вул. Тэльмана, дзе пратрымалі 3 гадзіны і адпусцілі.
Пасаромеліся затрымліваць толькі людзей сталага веку, якія ўдзельнічалі ў пікеце, а моладзь хапалі бязлітасна.
Нагадаем, што сёння — першы дзень традыцыйнага Фестывалю нацыянальных культур у Гродне, на які прыязджаюць госці як з Беларусі, так і з замежжа. Гэтым разам горад над Нёманам вітаў гасцей дажджом і масавымі затрыманнямі.
«Грамадзянская згода — найвялікшая каштоўнасць Беларусі», — напісаў Лукашэнка ў звароце да ўдзельнікаў параднага Фестывалю.
Нагадаем, што ў абласным цэнтры цяпер няма ніводнай беларускамоўнай школы, і дзейнічае толькі адна польская. Ва ўсіх астатніх выкладанне вядзецца
Каментары