25 сакавіка ў нямецкай сталіцы будзе працаваць незалежнае беларускае інфармацыйнае бюро

За падзеямі ў Менску 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы будуць пільна сачыць у Бэрліне. Група нямецкіх актывістаў – сяброў Беларусі вырашыла трансьляваць рэпартаж пра сьвяткаваньне Дня Волі па-нямецку ў рэжыме рэальнага часу. Тэксты рэпартажу будуць складацца нямекімі журналістамі на падставе наўпроставай сувязі з удзельнікамі пратэстаў у Беларусі. Сачыць за Днём Волі па-нямецку можна будзе па гэтым адрасе:http://redaktion-march25.blogspot.com Фактычна, 25 сакавіка ў Бэрліне будзе працаваць беларускае інфармацыйнае бюро – акрамя інтэрнэт-трансьляцыі, арганізатары абяцаюць нямецкім журналістам забясьпечыць прамую сувязь зь беларускімі палітыкамі ды ўдзельнікамі масавых акцыяў, а таксама адказваць на іх пытаньні па тэлефоне гарачай лініі 0179/7258532.

А 16-й гадзіне будуць падведзеныя вынікі дня ды скліканая прэсавая канфэрэнцыя.

Арганізатары гэтай акцыі бачаць сваю задачу найперш у тым, каб аблегчыць нямецкім журналістам доступ да актуальнай інфармацыі, а таксама падагрэць цікавасьць да беларускіх падзеяў у той час, калі нямецкія мэдыі актыўна асьвятляюць сьвяткаваньне 50-годдзя Эўразьвязу, якое таксама прыпадае на 25 сакавіка.

Акцыя праводзіцца пры падтрымцы Нямецка-беларускага таварыства і Школы кіраваньня Hertie.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?