Па папярэдніх дадзеных, больш за 140 тыс. абітурыентаў зарэгістраваліся для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні (ЦТ). Аб гэтым паведаміў за гадзіну да афіцыйнага закрыцця пунктаў рэгістрацыі дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.

Па словах Мікалая Фяськова, усе камп’ютары ў пунктах рэгістрацыі аўтаматычна завершаць сваю працу ў 19.00. Пасля гэтага часу зарэгістравацца для праходжання ЦТ будзе немагчыма. «На 18.00 зарэгістравана 140 тыс 754 абітурыента», — сказаў ён. Гэта складае больш за 394 тыс. чалавека-тэстаў, бо абітурыенты рэгістраваліся на два ці тры выпрабаванні.

Дакладны лік удзельнікаў уступнай кампаніі стане вядомы праз некалькі дзён, калі будзе пераправерана ўся база, выяўлены «двайнікі» або тыя абітурыенты, якія зарэгістраваліся на чатыры выпрабаванні.

Першае выпрабаванне — па беларускай мове — пройдзе 13 чэрвеня. 14 чэрвеня абітурыенты здадуць рускую мову, 16 чэрвеня — біялогію, 17 чэрвеня — матэматыку, 19 чэрвеня — грамадазнаўства, 20 чэрвеня — хімію, 21 чэрвеня — сусветную гісторыю найноўшага часу, 23 чэрвеня — фізіку, 24 чэрвеня — гісторыю Беларусі, 26 чэрвеня — замежныя мовы, 27 чэрвеня — геаграфію. Усе выпрабаванні будуць пачынацца ў 11.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?