Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рыхтуе новае выданне Чырвонай кнігі.
Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Жаркіна 1 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, вучоныя рыхтуюць прапановы для абнаўлення спісаў раслін і жывёл, якія павінны ўвайсці ў выданне.

У ліку відаў, якія могуць быць выключаны з Чырвонай кнігі, Жаркіна адзначыла белую чаплю, якая «наносіць вялікі ўрон рыбнай гаспадарцы».

У сваю чаргу міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко заявіў, што ў выпадку далейшага зніжэння колькасці ў Чырвоную кнігу могуць быць уключаны зайцы і цецерукі.

Паводле слоў міністра, сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі ўключаны 188 відаў дзікіх жывёл і 293 віды дзікарослых раслін.
У Беларусі налічваецца 1 тыс. 302 асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, якія займаюць 7,7% плошчы краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?