«За 9 дзён у ізалятары на свежае паветра вывелі толькі два разы і два разы дазволілі прыняць душ», — кажа праваабаронца.

Вядомага праваабаронцу каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна сустракалі бацькі, родны брат, сябры і карэспандэнт «Народнай Волі».

Трымаўся Алег бадзёра. Пра тое, што 9 сутак правёў за кратамі гаварыла шчацінне на твары і крыху заўважная стомленасць у позірку.

— Умовы жахлівая, — расказаў Алег. — Амаль што за паўгода ў ізалятары нічога не змянілася.
Вільготна, холадна, брудна. Ежа дрэнная, асабліва — хлеб. Кожны дзень пісаў заявы, каб дазволілі прагулку і лазню. Але за 9 дзён на свежае паветра вывелі толькі два разы і два разы дазволілі прыняць душ.
Як вядома, праваабаронца Алег Волчак быў асуджаны да дзевяці сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за тое, што лаяўся на вуліцы.
Суддзя суда Цэнтральнага раёна сталіцы Таццяна Ткачова, даверыўшыся паказанням супрацоўнікаў палка міліцыі асаблівага прызначэння Дзмітрыя Тукайлы і Андрэя Каніна, прызнала Волчака вінаватым у дробным хуліганстве. Гэта быў ужо другі арышт Алега Волчака ў гэтым годзе нібыта за лаянку ў грамадскім месцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?