На чацвёртай канферэнцыі Мінскай абласной арганізацыі «Белая Русь» былі ўзнятыя пытанні пераўтварэння аб’яднання ў палітычную партыю і ўдзелу ў будучай выбарчай кампаніі дэпутатаў палаты прадстаўнікоў.

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Віктар Гумінскі найперш спыніўся на падрыхтоўцы да выбараў.

«Да пачатку выбарчай кампаніі грамадскія прыёмныя аб’яднання будуць падрыхтаваныя для працы ў рэжыме выбарчых штабоў кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў
— членаў РГА «Белая Русь», — сказаў ён, паведамляе БелТА.

Парламенцкія выбары ў Беларусі маюць прайсці ў верасні гэтага года. У чэрвені Лукашэнка павінен прызначыць іх дату правядзення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0