Вялізны натоўп сабраўся на цэнтральнай каірскай плошчы Тахрыр, каб выказаць пратэст супраць прысуду былому прэзідэнту Егіпта Хосні Мубараку і яго змоўшчыкам.

Нягледзячы на тое, што сам Мубарак, а таксама былы міністр унутраных спраў Егіпта Хабіб Адлі былі прысуджаныя да пажыццёвага зняволення за дачыненне да забойства ўдзельнікаў дэманстрацый пратэсту ў ходзе леташняга паўстання, апраўданне іншых ключавых фігур службы бяспекі выклікала гнеў натоўпу.

Такім чынам, прысуд, які, па словах карэспандэнтаў, быў закліканы пакласці канец разладу і стаць пачаткам прымірэння, замест гэтага толькі падліў алею ў агонь.

Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў другім па велічыні горадзе Егіпта Александрыі і ў Суэце.

Аднак самым масавым стаў мітынг на плошчы Тахрыр у Каіры, дзе ў мінулым годзе і пачалася рэвалюцыя, што скінула прэзідэнта Мубарака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?