У Светлагорскім раёне на аўтамабілі бацькі школьнік учыніў ДТЗ, у якім загінулі двое непаўналетніх

Светлагорскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух і больш чалавек (ч. 3 арт. 317 КК). ДТЗ адбылося сёння ноччу.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, каля трох гадзін ночы 3 чэрвеня ў Светлагорскім раёне школьнік 1995 года нараджэння, не маючы вадзіцельскага пасведчання, не справіўся з кіраваннем бацькоўскім «ВАЗ-2101», вылецеў з дарогі ў кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння загінулі пасажыры аўтамабіля — двое непаўналетніх 1996 і 1997 гадоў нараджэння. Дзяўчына 1997 года нараджэння атрымала траўмы і была шпіталізаваная ў цэнтральную раённую бальніцу. Вадзіцель не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?