Падчас першага канцэрта сусветнага турнэ Мадонны у Тэль-Авіве на экране за спінай спявачкі быў паказаны відэамантаж, на якім можна рагледзець Лукашэнку, Гітлера, а таксама Марын Ле Пен са свастыкай на лбе,
паведамляе Радыё Свабода.

Гастрольнае сусветнае турнэ MDNA Мадонны пачалося канцэртам 31 мая ў Ізраілі. 3 і 4 чэрвеня яна дае канцэрты ў Абу-Дабі.

Турнэ будзе доўжыцца да снежня, Мадонна плануе выступіць у 68 гарадах свету, у тым ліку ў 28 еўрапейскіх. 1 жніўня яна выступіць у Варшаве, 4 жніўня ў Кіеве, 7 жніўня ў Маскве, 9-га ў Пецярбургу.

У Мінск Мадонна не прыедзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?