Фестываль «Музычныя вечары ў Мірскім замку» пройдзе на тэрыторыі музея «Замкавы комплекс «Мір» 15–17 чэрвеня.
Адкрые фестываль, які стаў ужо традыцыйным, 15 чэрвеня юбілейны канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Гэтай жа ноччу жадаючыя змогуць далучыцца да выступлення рок-групы «Без білета».
Наступны фестывальны дзень каля сцен помніка архітэктуры XVI–XX стагоддзяў, што ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, прадоўжыць святочны канцэрт тэлеканала АНТ, які штогод арганізуе мерапрыемства, «10 гадоў разам».
Завершацца «Музычныя вечары ў Мірскім замку» канцэртам этнафолк музыкі і рок-груп.
Таксама 16 чэрвеня ў помніку гісторыка-культурнай спадчыны запланавана міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Мірскі замак у кантэксце падзелу Рэчы Паспалітай і вайны 1812 года».
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ