Еўрасаюз павінен падтрымаць Казахстан і Беларусь пры ўваходжанні ў СГА, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 4 чэрвеня ў
«Што да Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і нашых далейшых працэсаў збліжэння ў Еўрасаюзам — мы тут не бачым ніякіх супярэчнасцяў. Я сёння пра гэта сказаў. Найперш таму, што мы фармулюем правілы стварэння Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы цалкам і поўнасцю, я хачу гэта падкрэсліць, падрыхтавалі і падпісалі дакументы цалкам і поўнасцю на прынцыпах Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Больш за тое, нашы партнёры — і Казахстан, і Беларусь — прынялі беспрэцэдэнтнае рашэнне і пагадзіліся з тым, што правілы і ўмовы далучэння Расіі да СГА будуць прынятыя і гэтымі дзяржавамі».
Паводле яго слоў, Еўрасаюз павінен улічваць гэты фактар. «Яны пайшлі на гэта, і я лічу, што гэта мужны і смелы захад з боку палітычнага кіраўніцтва абедзвюх дзяржаў. І мяркую, што Еўрасаюз таксама павінен будзе гэта ўлічыць і аказаць усялякую падтрымку пры ўваходжанні гэтых краін у Сусветную гандлёвую арганізацыю», — адзначыў прэзідэнт РФ.