Пра гэта паведаміў журналістам у панядзелак у Маскве кіраўнік ніжагародскага ААТ «Атамэнергапраект» Валерый Лімарэнка.

«Мы для сябе паставілі дату — 18–19 чэрвеня. Гэта пытанне патрабуе фармалізацыі расійскага і беларускага бакоў», — цытуе Лімарэнку РІА Новости. Раней паведамлялася, што генкантракт плануецца падпісаць 17 чэрвеня.

***

Міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве АЭС было падпісана ў Мінску 15 сакавіка 2011 года. Яно прадугледжвае, што будаўніцтва беларускай АЭС будзе ажыццяўляцца пад ключ расійскім бокам. Генпадрадчыкам выступіць ЗАТ «Атамбудэкспарт», замоўцам — дзяржустанова «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі».

Падпісана таксама беларуска-расійскае пагадненне аб выдзяленні Расіяй пад гэты праект дзяржаўнага крэдыту ў памеры 10 млрд. долараў.

Будаваць АЭС у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці плануецца па расійскім праекце «АЭС-2006».
Мяркуецца, што станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2.400 МВт. Першы блок плануецца ўвесці ў строй у 2017 годзе, другі — у 2018-м.

У кастрычніку 2011 года было падпісана кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве АЭС у Беларусі. Кантрактнае пагадненне па сваёй сутнасці з’яўляецца рамачным, яно вызначае асноўныя палажэнні генкантракта на будаўніцтва беларускай АЭС.

31 студзеня 2012 года быў падпісаны кантракт на пошукавыя работы, распрацоўку праектнай дакументацыі і першачарговай рабочай дакументацыі беларускай АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?