Генеральны дырэктар «Мінск-Арэны» Мікалай Ананьеў у інтэрв'ю "Ежедневнику" распавёў нібыта пра перашкоду, якая замінае запрасіць у Мінск вядомую поп-выканаўцу Мадону.

«Мы маглі б выйсці з ініцыятывай, каб запрасіць Мадону, але мы не можам гэтага зрабіць, бо чакаем календара хакейнага клуба «Дынама».
Як можна спланаваць працу такога велізарнага комплексу, як «Мінск-Арэна», калі ў нас да гэтага часу няма гэтага календара і не будзе да ліпеня месяца? Усе планы і турыстычных фірмаў і ўсіх вядучых артыстаў, спартсменаў, а тым больш міжнароднай федэрацыі як мінімум на 3 гады спланаваныя».
Зазначым, што новы сезон у Кантынентальнай хакейнай лізе стартуе ў верасні, а турнэ Мадонны па краінах Усходняй Еўропы пройдзе ў пачатку жніўня:
1 жніўня Мадонна выступіць у Варшаве, 4 жніўня -- у Кіеве, 7 жніўня -- у Маскве, 9-га -- у Пецярбургу. Апошні канцэрт у Еўропе амерыканская спявачка 21 жніўня (у французскай Ніццы), пасля чаго скіруецца ў турнэ па Паўночнай Амерыцы.

Нагадаем, што падчас першага канцэрта сусветных гастроляў, што стартавалі ў Ізраілі 31 мая, на экране за спінай спявачкі быў паказаны відэамантаж, на якім можна разгледзець Лукашэнку, Гітлера, а таксама Марын Ле Пен са свастыкай на лбе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?