Кіраўнік найбуйнейшай у ЗША страхавой кампаніі American International Group (AIG) Роберт Бэнмаш заяўляе, што цяперашні крызіс еўразоны пацвярджае неабходнасць падняць пенсійны ўзрост да 80 гадоў у сувязі з усё большай працягласцю жыцця.

«Пенсійны ўзрост давядзецца павысіць да 70–80 гадоў», — сказаў у інтэрв’ю Bloomberg Бэнмаш, якому на мінулым тыдні споўнілася 68 гадоў.

«Гэта дазволіць захаваць пенсіі і медыцынскую страхоўку на прымальным узроўні. У выніку людзі будуць даўжэй працаваць, і гэта знізіць нагрузку на моладзь», — патлумачыў ён.

На думку Бэнмаша, выхад Грэцыі з еўразоны стане катастрофай, таму іншыя краіны абавязаныя зрабіць усё, каб прадухіліць гэта.

«Людзі ў Грэцыі павінныя прызвычаіцца да таго, што з гэтай сітуацыі няма простага выхаду… Калі яны ўвядуць сваю нацыянальную валюту, гэта прывядзе да велізарнай інфляцыі і разбуральных наступстваў для людзей, якія маюць фіксаваны даход», — упэўнены Бэнмаш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?