Арганізатары фестывалю прынялі рашэнне перанесці мерапрыемства ў сувязі з тым, што субота, 30 чэрвеня, абвешчаная ў Беларусі працоўным днём.

«ПІКНІК.BY» адбудзецца 1 ліпеня на хутары Шаблі (Валожынскі раён). Праграма застаецца нязменнай.

Дзея пачнецца ў 14.00 і працягнецца да позняга вечара. Склад удзельнікаў таксама не зменіцца. На дзвюх сцэнах — асноўнай і «Жывы Тузін» плануецца выступ больш чым двух дзясяткаў беларускіх гуртоў. Не здолее выступіць толькі гурт «Адыс Абеба», у якога ў гэты дзень пачынаюцца гастролі па Расеі.

Ужо набытыя раней квіткі на «ПІКНІК.BY» дзейныя. З чацвярга квіткі на фэст з'явяцца ва ўсіх касах TicketPro. Каштаваць яны будуць каля 110 000 руб. Квіткі па льготнай цане яшчэ можна набыць непасрэдна ў паб-клюбе «Графіці», што ладзіць фэст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?