Ужо ў бліжэйшыя выходныя пройдуць выпускныя балі, і большасць учорашніх школьнікаў рушаць штурмаваць вышэйшыя навучальныя ўстановы. Некаторыя абіраюць сабе новую прафесію па рэкамендацыі бацькоў, некаторыя крочаць за мараю, а іншыя ідуць па шляху найменшага супраціву, г.зн. туды, куды паступіць лягчэй.

Паводле звестак кадравых агенцыяў (інфармацыя сайта infobank.by) самыя запатрабаваныя прафесіі ў Беларусі — гэта супрацоўнікі IT-сферы, будаўнікі, медыкі, інжынерна-тэхнічныя спецыяльнасці, прадаўцы ды касіры. Калі абраць адну з гэтых спецыяльнасцяў, то пасля, хутчэй за ўсё, не будзе праблемаў з працаўладкаваннем. Аднак не кожнаму маладому чалавеку даспадобы такі выбар…

Журналісты «Нашай Нівы» распыталі на вуліцах сталіцы, кім сёння модна быць ў Беларусі? Якія прафесіі моладзь лічыць самымі крутымі і чаму? Якія спецыяльнасці сёння ў трэндзе?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?