Абвешчаны прыём заяваў на музычны конкурс «Ё-маё», пераможца якога атрымае бясплатны відэакліп.
Яшчэ 11 кліпаў будуць знятыя з істотнай зніжкай. «У Беларусі цяпер здымаецца вельмі мала музычных ролікаў. У той жа час ёсць людзі, якія маюць адпаведныя веды і гатовы іх прымяняць на практыцы. Таму мы хочам зрабіць свой унёсак у развіццё кліпмэйкерства ў нашай краіне», -- заяўляе заснавальнік конкурсу Андрэй Палупанаў, дырэктар Мbнскай кінашколы-студыі.
Ініцыятарам конкурса стала Мbнская кінашкола-студыя, якая летась праводзіла ўжо нешта падобнае. Праўда цяпер вырашана не абмяжоўвацца толькі беларускамоўнымі ўдзельнікамі.
Заяўляецца, што ў конкурсе могуць узяць удзел усе ахвочыя з сваімі аўтарскімі творамі (ці выкананымі з дазволу праваўладальнікаў). Ані мова, ані кірунак і нават краіна пражывання не граюць ніякай ролі. «Мы вырашылі нічым не абмяжоўваць сябе ды ўдзельнікаў, у тым ліку і мовай выканання, бо разлічваем на хуткае прасоўванне свайго прадукту», -- кажа заснавальнік конкурсу Андрэй Палупанаў, але зазначае, што ўвага да беларускамоўных выканаўцаў будзе асаблівай. Мяркуецца ўручыць спецыяльны прыз найлепшаму гурту, які спявае па-беларуску.

Кліпы фіналістам будуць здымаць выпускнікі кінашколы, якія стажыраваліся ў Польшчы і маюць прызы на міжнародных фестывалях.

Удзельнікам конкурсу можа стаць кожны, хто дашле да 15 чэрвеня свой трэк адпаведна тэхнічным патрабаваньням (нясьціснуты аўдыёфайл у фармаце wav ці мр3, памерам ня болей за 30 мэгабайт, працягласьць 2-5 хв.). Арганізатары адбяруць з пададзеных заяваў 24 паўфіналісты. Далей адбудзецца інтэрнэт-галасаваньне, на якім вызначыцца 12 фіналістаў. Журы конкурса раставіць фіналістаў па месцах. У журы ўвайшлі польскі рэжысэр Павал Квасьнеўскі, Аляксей Зайцаў (уладальнік студыі «Begemot studio»), Зьміцер Міхневіч (уладальнік студыі «Nestanda Records»), а таксама сьпявачка Ларыса Грыбалёва і музыкант Зьміцер Фрыга.

Пераможцу конкурса абяцаецца кліп задарма. Астатнім фіналістам – з зьніжкай у 50% (з 2-га па 6-ае месца) і 25% (з 7-га па 12-ае), а таксама прафэсійная фотасэсія для прызэраў конкурса.

Азнаёміцца з форма для падачы заявы можна на сайце конкурса.

Інфармацыйны партнэр конкурсу «Ё-маё» – інтэрнэт-партал Tuzin.FM.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?