Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 6 чэрвеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Моцныя дажджы і навальніцы чакаюцца ноччу па паўднёва-ўсходняй палове краіны, а днём — месцамі. Вецер паўночны 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 8–14°С,

па паўднёвым усходзе да 17°С, днём 15–21°С, па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей 22–25°С.

У Мінску 6 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, ноччу магчыма навальніца. Вецер паўночны 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 10–12°С,

днём 17–19°С.

7 чэрвеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёвым усходзе, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 6–12°С, па паўднёвым усходзе да 14°С,

днём 16–23°С.

8 чэрвеня па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 5–12°С,

днём 18–25°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?