Аляксандр Лукашэнка падпісаў скандальныя змены ў закон «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх».

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона істотна пашыраны пералік падставаў для накіравання непаўналетніх у спецшколы, спецПТВ і выхаваўчыя калоніі.

Калі раней гэта былі грамадска-небяспечныя дзеяннi, прадугледжаныя Крымінальным Кодэксам, то зараз пералік істотна пашыраны за кошт адміністрацыйных правапарушэнняў.
Прычым, маецца на ўвазе не толькі дробныя крадзяжы, занятак прастытуцыяй або з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення.
Дастаткова тройчы за год быць затрыманым за дробнае хуліганства (а пад гэта абвінавачванне беларускія праваахоўнікі, якія ўмеюць чуць нецэнзурную лексіку там, дзе яе і не было, падводзяць любога), каб апынуцца ў месцах, закліканых перавыхоўваць непаўналетніх.

Такім чынам, беларускае заканадаўства прыдумала, як нейтралізаваць ўсіх нязгодных, якім больш за 11 гадоў. Раней палітычна актыўных падлеткаў, якія не дасягнулі ўзросту, пасля якога настае адміністрацыйная адказнасць, проста адпускалі з міліцыі ў суправаджэнні бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?